Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча лясных братоў у Латвіі


АДАЖЫ (Латвія). У гэтым латвійскім горадзе у суботу адбудзецца штогадовая сустрэча Латвійскага аб’яднаньня нацыянальных партызанаў, на якую зьбяруцца вэтэраны ІІ сусьветнай вайны й былыя “лясныя браты”. Сустрэча пачнецца у адаскай капэле памінальнай імшой у памяць змагароў за свабоду Латвіі, пасьля плянуюцца сустрэчы зь цяперашнімі латвійскімі вайскоўцамі, агляд тэхнікі і ўзбраеньня латвійскага войска, дакумэнтальны фільм “Вайна нацыянальных партызанаў: 1944-1956”. Пры вечаровым вогнішчы былыя “лясныя браты” ўспомняць пра змаганьне з акупацыйным савецкім рэжымам.
XS
SM
MD
LG