Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз можа ўжыць санкцыі супроць уладаў Прыднястроўя


КІШЭНЭЎ. Эўразьвяз пагражае ужыць санкцыі супроць Прыднястроўя, калі тамтэйшыя улады ня вырашаць свой канфлікт са школамі з малдаўскай мовай навучаньня. Міністэрства замежных моваў Нідэрляндаў паведаміла, што будуць ўжытыя “адпаведныя меры” супроць самазваннай адміністрацыі Прыднястроўя. Прыднястроўскія улады зачынілі чатыры з шасьцёх малдаўскіх школаў у рэгіёне, што выклікала акцыі пратэста настаўнікоў і вучняў. Прэзыдэнт Малдовы Уладзімер Варонін заявіў, што яго урад ня прызнае болей Прыднястроўе партнэрам у палітычных перамовах.
XS
SM
MD
LG