Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арабскія Эміраты прынялі анты-тэрарыстычны закон


Аб’яднаныя Арабскія Эміраты сёньня прынялі закон, які вызначае вышэйшую меру пакараньня альбо пажыцьцёвае зьняволеньне для кожнага, хто кіраваў тэрарыстычнай групоўкай альбо браў удзел у яе дзейнасьці. Паводле гэтага закону, пажыцьцёвае зьняволеньне прысуджаецца і за фінансавую падтрымку тэрарыстаў. Арабскія Эміраты прызналі, што некаторыя з тэрарыстаў, далучных да нападу 11 верасьня, мелі фінансавую падтрымку ад некалькіх кампаніяў з гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG