Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак і Савудаўская Арабія дамовіліся ўзаемна аднавіць працу сваіх амбасадаў


Ірак і Савудаўская Арабія дамовіліся ўзаемна аднавіць працу сваіх амбасадаў, якія былі зачыненыя. З Савудаўскай Арабіі пра гэта паведаміў ірацкі прэм’ер-міністар Іяд Аляўі. Пры Садаме Хусэйне Ірак спыніў усе дачыненьні з Савудаўскай Арабіяй у часе вайны у Пэрсіцкай затоцы, калі міжнародныя вайсковыя сілы пад кіраўніцтвам ЗША выкарыстоўвалі Савудаўскую Арабію у якасьці пляцдарму дзеля вызваленьня суседняга Кувэйту ад ірацкай акупацыі.
XS
SM
MD
LG