Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея супраць амэрыканскага праекту рэзалюцыі па Судану


МАСКВА. Расея выступіла супраць прапанаванага ЗША праекту рэзалюцыі ААН у справе Судану. Праект прадугледжвае санкцыі супраць Судану, калі ўлады гэтай краіны не раззброяць праўрадавыя арабскія групоўкі, якія вінавацяць у забойствах дзясяткаў тысячаў чарнаскурых жыхароў. Тым часам прэзыдэнт Судану Умар аль-Башыр пачаў візыт у Менск, падчас якога ён мае сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле міністэрства замежных спраў Беларусі, беларускі бок хацеў бы ўдзельнічаць у распрацоўцы суданскіх нафтавых радовішчаў, а таксама павялічыць продаж у Судан аўтамабіляў, абсталяваньня і ўгнаеньняў.
XS
SM
MD
LG