Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі 68 забітых ад выбуху ў Іраку


БАКУБА (ІРАК). Ад выбуху бомбы каля паліцэйскага пастарунку ў ірацкім горадзе Бакуба загінулі прынамсі 68 чалавек і былі параненыя больш за 50. Паводле ірацкай паліцыі, бомбу выбухнуў у машыне тэрарыст-самагубца. Тым часам амэрыканскія вайкоўцы кажуць, што падчас сумеснай апэрацыі акупацыйных і ірацкіх войскаў каля гораду Суварыя былі забітыя 35 паўстанцаў і ўзятыя ў палон яшчэ 40. Таксама загінулі 7 ірацкіх вайкоўцаў.
XS
SM
MD
LG