Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Моцны дождж ізноў паралізаваў рух у Менску, маланкай забіты адзін чалавек


Моцная залева і вецер ізноў паралізавалі рух на менскіх вуліцах увечары 27 ліпеня. Часова быў заблякаваны рух грамадзкага транспарту ў раёне Камароўскага рынка, на скрыжаваньні вуліцаў Якуба Коласа і Дарашэвіча, на праспэкце Машэрава. У выніку буры ў некаторых раёнах гораду часова зьнікла электрычнасьць і мабільная сувязь у сетцы МТС. На Цьнянскім вадасховішчы маланкай быў забіты 22-гадовы мянчук, а яшчэ адзін – дастаўлены ў шпіталь з апёкамі.

Матэрыял нашага карэспандэнта: Чаму сталіца аказалася безабароннай перад прыроднай стыхіяй?
XS
SM
MD
LG