Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль заклікае да дыпляматычнага рашэньня праблемы ядзернай праграмы Ірану


ЕРУСАЛІМ. Кіраўнік ізраільскага Генштабу генэрал Мошэ Яалон заявіў, што перш, чым вырашыць пытаньне аб далейшых захадах у дачыненьні да Ірану, трэба зрабіць усе магчымыя крокі дзеля дыпляматычнага рашэньня праблемы ядзернай праграмы Тэгерану. Паводле ізраільскіх спцэслужбаў, Іран можа зрабіць атамную бомбу да 2007 году. Яалон падкрэсьліў, што іранская ядзерная праграма хвалюе ня толькі Ізраіль, але таксама Злучаныя Штаты, Эўропу і арабскія краіны. У 1981 годзе Ізраіль нанёс авіяўдар па ядзерным рэактары Асірак у Іраку, дзе, як мяркуецца, вялася распрацоўка ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG