Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Судану выступае супраць замежнай воінскай прысутнасьці ў краіне


ХАРТУМ. Урад Судану папярэдзіў, што будзе супраць прысутнасьці якіх заўгодна замежных войскаў, што могуць увайсьці ў краіну, каб спыніць хваляваньні ў рэгіёне Дарфур. Аднак, дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што пакуль яшчэ рана вырашаць пытаньне з замежнай інтэрвэнцыяй у Судане. Міністар замежных справаў Францыі Мішэль Барнье, які раней наведаў Дарфур, заклікаў да перамоваў з урадам Судану. Тым часам Злучаныя Штаты пачалі рыхтаваць новую вэрсыю праекту рэзалюцыі Рады бяспекі ААН ў пытаньні Дарфуру. Нагадаем, што цягам некалькіх месяцаў арабскімі ўзброенымі групоўкамі у Дарфуры былі забітыя болей за 30 тысячаў афрыканцаў, болей за 1,5 мільёны чалавек мусілі пакінуць свае дамы, а болей за 2 мільёны неадкладна патрабуюць мэдычнай дапамогі.
XS
SM
MD
LG