Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл прыбыў у Эгіпет


КАІР. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл прыбыў у сталіцу Эгіпту, пасьля наведваньня Вугоршчыны. На заўтра заплянаваныя сустрэчы Коліна Паўэла з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам, а таксама з прэм’ер-міністрам АхмэдамНазіфам і міністрам замежных справаў Ахмэдам Абул Гэйтам. Дзяржсакратар ЗША адзначыў, што палестынскі лідар Ясэр Арафат, падобна, трымае пад сваім кантролем усе палестынскія сілы бясьпекі, хаця фармальна частка улады была перададзена прэм’ер-міністру. Пасьля Паўэл наведае Саудаўскую Арабію, Кувэйт, Босьнію й Польшчу. Паездкі маюць за мэту пашырыць міжнародную падтрымку палітыкі Злучаных Штатаў у Іраку.
XS
SM
MD
LG