Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўлены сьпіс кандыдатаў у прэзыдэнты у Аўганістане


КАБУЛ. Выбарчая камісія Аўганістану сёньня паведаміла, што ў выбарах прэзыдэнта краіны, прызначаных на 9 кастрычніка, возьмуць удзел 23 кандыдаты. Канчаткова сьпіс кандыдатаў будзе пацьверджаны 10 жніўня. Асноўнымі прэтэндэнтамі на перамогу лічацца пераходны прэзыдэнт краіны Хамід Карзай і былы міністар адукацыі Юніс Квануні. У ліку іншых кандыдатаў – гэнэрал Абдул Рашыд Дастам, лідар этнічнай мяншыні Хазара, а таксама былыя вэтэраны анты-савецкай вайны Ахмад Шах Ахмадзай і Саід Ісхак Гільяні і былы гэнэрал Паўночнага Альянсу Абдул Хафіз Мансур.
XS
SM
MD
LG