Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовыя слуханьні у справе першага амэрыканскага жаўнэра


ФРАНКФУРТ-НА-МАЙНЕ. Судовыя слуханьні у справе першага амэрыканскага жаўнэра, якога абвінавачваюць у забойстве, пачнуцца заўтра. Будзе вырашацца пытаньне аб перадачы яго справы у вайсковы суд. Капітан Роджэліё Майнуле абвінавачаны у мінулым месяцы ў парушэньні сваіх абавязкаў і забойстве прыхільніка сьвятара радыкальных шыітаў Мактада аль-Садра. Паводле афіцыйнай справаздачы амэрыканскага войска, забойства здарылася, калі войскі шукалі аль-Садра і стралялі у транспарт, дзе, як меркавалася, знаходзіліся ўзброенныя ахоўнікі сьвятара шыітаў. У выніку былі параненыя кіроўца і пасажыр. Пазьней кіроўца быў забіты.
XS
SM
MD
LG