Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валеры Леванеўскі спыніў галадоўку


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Валеры Леванеўскі спыніў галадоўку ў сьледчым ізалятары. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў, які вярнуўся пасьля 17 гадзінаў з сустрэчы зь Леванеўскім. Той патлумачыў, што адміністрацыя турмы выканала два ягоныя патрабаваньні, таму ён вырашыў спыніць галадоўку. Яго нарэшце прыняў намесьнік начальніка турмы, а з камэры, дзе сядзіць спадар Леванеўскі, забралі вязьня, які ўвесь час ствараў канфліктныя сытуацыі.
XS
SM
MD
LG