Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: тэрарысты працягваюць утрымліваць ня менш за 11 закладнікаў


АМАН, БАГДАД. Ярданская кампанія, двух супрацоўнікаў якой захапіла ірацкая тэрарыстычная група, гатовая выканаць патрабаваньні выкрадальнікаў і спыніць свае апэрацыі ў Іраку. Тым часам урады Эгіпту, Кеніі й Пакістану чарговым разам заклікалі ірацкіх экстрэмістаў вызваліць забраных у закладнікі грамадзянаў гэтых краін. Разам з трыма кенійцамі выкрадальнікі трымаюць яшчэ трох індыйцаў і аднаго грамадзяніна Эгіпту – супрацоўнікаў кувэйцкай фірмы, ад якой патрабуюць спыніць сваю дзейнасьць у Іраку. Яшчэ адна тэрарыстычная група ўтрымлівае ў закладніках двух пакістанцаў і пагражае забіць іх за супрацоўніцтва Пакістану з ЗША ў Іраку. Прэзыдэнт Іраку Газі Аль-Явар, камэнтуючы сытуацыю з захопам закладнікаў, назваў выкрадальнікаў “ворагамі народу”.
XS
SM
MD
LG