Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер-міністар Палестыны застаецца на сваёй пасадзе


РАМАЛА. Прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Ахмэд Курэй заявіў, што застанецца на сваёй пасадзе. Курэй, які 10 дзён назад выступіў з просьбаю аб адстаўцы, сустрэўся сёньня з кіраўніком аўтаноміі Ясірам Арафатам. Пасьля сустрэчы Курэй сказаў: "У нас з прэзыдэнтам Арафатам адбылася важная, сумленная й адкрытая размова. Я ўдзячны яму за выказаны давер і за рашэньне не прымаць маёй адстаўкі. Мне вельмі патрэбны гэты давер. Я спадзяюся на цеснае супрацоўніцтва з прэзыдэнтам Арафатам пры выкананьні маёй складанай місіі".
XS
SM
MD
LG