Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: 23 кандыдаты ў прэзыдэнты


КАБУЛ. У Аўганістане ў выбарах прэзыдэнта краіны, прызначаных на 9 кастрычніка, возьмуць удзел 23 кандыдаты. Асноўнымі прэтэндэнтамі на перамогу лічацца пераходны прэзыдэнт краіны Хамід Карзай і былы міністар адукацыі Юніс Квануні. Экс-міністар заявіў, што зьбіраецца змагацца за пасаду кіраўніка дзяржавы, бо заклапочаны парушэньнямі новай аўганскай канстытуцыі. Квануні не ўдакладніў, пра якія канкрэтна парушэньні ідзе гаворка. Чакаецца, што кандыдатуру Юніса Квануні падтрымае цяперашні першы віцэ-прэзыдэнт і колішні міністар абароны Аўганістану Мухамад Фахім.
XS
SM
MD
LG