Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан і Картэр падтрымліваюць Керы


БОСТАН. У гэтым амэрыканскім горадзе працягваецца зьезд дэмакратычнай партыі ЗША. У першы дзень зьезду перад дэлегатамі выступілі Біл Клінтан й Джымі Картэр. Экс-прэзыдэнты падтрымалі кандыдатуру сэнатара Джона Керы на прызначаных на лістапад прэзыдэнцкіх выбарах. Картэр таксама рэзка скрытыкаваў замежную палітыку цяпершняга прэзыдэнта Джорджа Буша: "Злучаныя Штаты адвярнулі ад сябе сваіх саюзьнікаў, зьбянтэжылі сяброў і згулялі на руку ворагам, узяўшы на ўзбраеньне сумнеўную канцэпцыю “папераджальнай” вайны. Нашыя саюзьнікі разьяднаныя, сьвет абураны нашымі дзеяньнямі, Блізкі Ўсход палае... Джон Керы патрэбны нам, каб ажывіць і надаць новы сэнс змаганьню з тэрарызмам". Афіцыйна кандыдатура Керы будзе зацьверджаная ў чацьвер – апошні дзень партыйнага зьезду.
XS
SM
MD
LG