Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алімпійская мазаіка і конкурс Свабоды "Афіны-2004"


Уладзімер Глод, Менск Чарговы выпуск “Алімпійскай мазаікі”.

***

Дзяржаўны сьцяг Беларусі на ўрачыстым адкрыцьці летніх Алімпійскіх гульняў у Афінах панясе трохразовы алімпійскі чэмпіён, віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Аляксандар Мядзьведзь. Менавіта спадар Мядзьведзь быў сьцяганосцам і на дзьвюх папярэдніх Алімпіядах: у 1996 годзе – у Атланце й у 2000 годзе – у Сыднэі. Гэтым разам галоўным канкурэнтам вядомага асілка паўстаў тэнісіст Максім Мірны.

***

Усе сябры беларускай дэлегацыі, што накіруецца на Алімпіяду ў Афіны, атрымаюць абавязковы дадатак да свайго багажу – адмысловы буклет з назвай "Беларусь на 28-х летніх Алімпійскіх гульнях". Выданьне ўтрымлівае разнастайную інфармацыю пра краіну, пра ўдзел беларускіх спартоўцаў у папярэдніх Алімпійскіх гульнях, а таксама пра склад цяперашняй алімпійскай каманды.

***

Падрыхтоўку да афінскага спартовага форуму чатыры гады таму пачалі 387 беларускіх атлетаў. Згодна з падлікамі адмыслоўцаў, алімпійскія ліцэнзіі здолелі атрымаць 44% . Але ў Афіны паедзе крыху меншая колькасьць – 153 ці 152 спартоўцы.

***

Нагадваем пра алімпійскі конкурс "Свабоды". Пытаньне конкурсу: “Колькі беларусаў стануць алімпійскімі чэмпіёнамі, колькі медалёў заваюе зборная Беларусі?” Вашыя прагнозы прысылайце да пачатку гульняў на адрас у Беларусі: Менск 2200005, п/с 111; у Чэхіі: Vinohradska 1, Praha 110 00 box 3, Czech Republic. Галоўныя прызы – кароткахвалёвыя прымачы. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць сувэніры Радыё Свабода.

Спэцыяльны разьдзел на вэбсайце: Афіны-2004

Правядзіце алімпіяду са “Свабодай”!
XS
SM
MD
LG