Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Крупках адбудзецца суд над былым рабочым сьпіртзаводу ў Бабры


Сёньня ў Крупках раённы суд разгледзіць справу былога рабочага Бобраўскага сьпіртзаводу Уладзіміра Карпекі, які абвінавачваецца ў замаху на жыцьцё таксама былога дырэктара прадпрыемства Тамаза Гаргадзэ. Нагадаем, 30 сьнежня мінулага году рабочы падпаліў сябе ў дырэктарскім кабінэце на знак пратэсту супраць шматмесячных затрымак заробкаў. Дырэктар заводу спрабаваў выхапіць бутэльку з бэнзінам з рук рабочага, аднак у выніку гаручая вадкасьць разьлілася, і абодва ўдзельнікі канфлікту сталіся ахвярамі полымя. І Карпека, і Гаргадзэ атрымалі моцныя апёкі і доўгі час знаходзіліся на лячэньні ў мясцовым шпіталі. [Падрабязнасьці суду]
XS
SM
MD
LG