Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм’ер-міністрам Чэхіі прызначаны Станіслаў Грос


ПРАГА. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс сёньня афіцыйна зацьвердзіў кандыдатуру новага прэм’ер-міністра краіны Станіслава Гроса. 34-гадовы Грос, які раней быў міністрам унутраных спраў зрабіўся наймаладзейшым лідэрам краіны ў Эўропе. У Чэхіі асноўная ўлада належыць менавіта ўраду, а не прэзыдэнту. Чакаецца, што Грос сфармуе кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў сваёй сацыял-дэмакратычнай партыі, цэнтрысцкай партыі Хрысьціянскіх Дэмакратаў і правацэнтрысцкай партыі Зьвяз Свабоды. Мінулы ўрад складаўся менавіта з гэтых партый, але ранейшы прэм’ер-міністар Уладзімер Шпідла быў вымушаны сысьці ў адстаўку пасьля паразы партыі сацыял-дэмакратаў на выбарах у Эўрапарлямэнт. Цяперашні прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс – вылучэнец апазыцыйнай партыі Грамадзянскіх дэмакратаў.
XS
SM
MD
LG