Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускі МЗС адмоўна адрэагаваў на рэзалюцыю Кангрэсу ЗША


Сёньня МЗС Беларусі адрэагаваў на рэзалюцыю Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, прынятую на мінулым тыдні. Прадстаўнік прэсавай службы беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Руслан Есін сёньня заявіў, што рэзалюцыя ўтрымлівае стандартнае апісаньне ўмоваў правядзеньня дэмакратычных выбараў, і можа быць адрасавана як Беларусі, гэтак і любой іншай краіне, у тым ліку і Злучаным Штатам. Нагадаем, што рэзалюцыя № 652, прынятая на мінулым тыдні, заклікае ўрад Беларусі забясьпечыць дэмакратычны, празрысты і справядлівы выбарчы працэс на парлямэнцкіх выбарах 17 кастрычніка.

Руслан Есін выказаў меркаваньне, што у шэрагу фармулёвак рэзалюцыі амэрыканскія кангрэсмэны ня здолелі пазбавіцца ідэалягічных стэрэатыпаў, прадстаўнік МЗС падкрэсьліў, што ў правядзеньне свабодных выбараў зацікаўленыя перш за ўсё самі беларускія ўлады.

Рэзалюцыя палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўтрымлівае заклік да Літвы ды іншых балтыйскіх і скандынаўскіх краінаў працягваць падтрымку беларускіх недзяржаўных арганізацыяў. Прадстаўнік беларускага МЗС заявіў, што гэты заклік выклікае неразуменьне і мяжуе з умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі.

[Тэкст рэзалюцыі]
XS
SM
MD
LG