Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ташкенце судзяць падазраваных у нападах


ТАШКЕНТ. Сёньня ў Ташкенце пачаўся суд над першымі 15 падазраванымі ў сэрыі нападаў, што адбыліся ўва Узбэкістане пры канцы сакавіка і на пачатку красавіка. Тады ў Ташкенце і каля гораду Бухара загінулі 10 паліцыянтаў, 33 меркаваныя нападнікі і чатыры выпадковыя мінакі. Супраць 13 мужчын і дзьвюх жанчын вылучылі шмат абвінавачваньняў, у тым ліку ў спробе дзяржаўнага перавароту. Паводле ўладаў, абвінавачваныя маюць сувязі зь міжнароднымі тэрарыстычнымі групоўкамі. Прадстаўнікі апазыцыі гавораць, што напады былі выкліканыя незадаволенасьцю ўзбэцкім рэпрэсіўным рэжымам. Абвінавачаным пагражае да 20 гадоў зьняволеньня ці сьмяротнае пакараньне. Улады не гавораць, колькі яшчэ людзей паўстануць перад судом. Аднак у красавіку прадстаўнікі ўраду заявілі пра арышт 45 чалавек у сувязі з нападамі.
XS
SM
MD
LG