Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд выдаў ордэр на арышт акцыянэра "Юкасу"


МАСКВА. Маскоўскі суд выдаў ордэр на арышт аднаго з акцыянэраў нафтавай кампаніі “Юкас” паводле абвінавачваньняў у забойстве і спробе забойства. Паводле расейскіх агенцтваў навін, ордэр выдадзены на арышт Леаніда Неўзьліна, які цяпер жыве ў Ізраілі. Ён ужо атрымаў ізраільскае грамадзянства, але паводле ізраільскіх уладаў гэта ня можа быць гарантыяq супраць яго магчымай выдачы Расеі. Адвакат Неўзьліна Дзьмітры Харытонаў у інтэрвію Свабодзе назваў справу супраць свайго падабароннага штучнай. Новыя абвінавачваньні надалей ускладняюць справу “Юкасу”. Кіраўніцтва кампаніі вінавацяць ў нявыплаце падаткаў і махлярстве.
XS
SM
MD
LG