Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцы вінавацяць НАТО і ААН у бязьдзеяньні


ПРЫШЦІНА. Міжнародная праваабарончая група “Human Rights Watch” зьвінаваціла сілы НАТО і ААН у бязьдзеяньні падчас этнічных канфліктаў у Косаве ў сакавіку. Паводле праваабаронцаў, міжнародныя паліцэйскія сілы нічога не зрабілі, калі косаўскія альбанцы палілі сэрбскія дамы непадалёк ад базы міратворчых сіл. Падчас сакавіцкіх сутыкненьняў загінулі 19 чалавек, каля 900 былі параненыя. Былі зьнішчаныя сотні дамоў, а таксама праваслаўныя цэрквы. Тым часам прадстаўніца ААН Пэгі Гікс і адна зь лідэрак сэрбскай супольнасьці ў Косаве Драгіша Крстовіч абвясьцілі пра плян вяртаньня ў Косава каля 300 сэрбскіх сем’яў, якія пакінулі правінцыю яшчэ ў 1999 годзе.
XS
SM
MD
LG