Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя ахвяры ў Іраку


БАГДАД. Тры чалавекі, у тым ліку жанчына і дзіця былі забітыя выбухам бомбы каля амэрыканскай ваеннай базы ў ірацкім горадзе Масул. Мяркуецца, што выбух зьдзейсьніў нападнік-самагубца. Тым часам ў Багдадзе былі абстраляныя і забітыя чыноўнік міністэрства ўнутраных спраў Іраку і два ягоных целаахоўнікі. Сёньня ж адна зь ірацкіх груповак заявіла, што захапіла двух пакістанцаў, якія працавалі на амэрыканскія войскі ў Іраку. Паводле групоўкі, закладнікаў заб’юць, бо Пакістан разглядае магчымасьць даслаць войскі ў Ірак.
XS
SM
MD
LG