Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку паводкі ў Менску загінуў прынамсі адзін чалавек


У нядзелю над Менскам цягам некалькіх гадзінаў бушавала залева. Вада заліла цэнтральныя вуліцы гораду, пешаходныя пераходы і першыя паверхі некаторых будынкаў. У адным з сутарэньняў у цэнтры гораду ратаўнікі знайшлі цела 26-гадовага мужчыны, які загінуў у выніку паводкі. У многіх раёнах гораду на некалькі гадзінаў быў цалкам паралізаваны рух грамадзкага транспарту.
XS
SM
MD
LG