Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія выйграла Кубак Амэрыкі


ЛІМА. Зборная Бразыліі выйграла Кубак Амэрыкі ў футболе. У фінальнай сустрэчы бразыльцы перагулялі футбалістаў Аргентыны ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці 4:2. Асноўны час гульні скончыўся нічыёй 2:2 – бразыльцы зраўнавалі лік на апошніх сэкундах матчу. Для чэмпіёна сьвету зборнай Бразыліі гэта ўжо сёмая перамога ў Кубку Амэрыкі. Найчасьцей (14 разоў) у “Copa America” трыюмфавалі ўчорашнія няўдачнікі – футбалісты Аргентыны.
XS
SM
MD
LG