Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея ня бачыць падставаў для закрыцьця тэлевізійнага бюро ў Менску


МАСКВА. Асьвятленьне падзеяў у Беларусі карэспандэнтамі тэлеканалу “Россия” ня можа быць сур’ёзнай падставаю для закрыцьця карпункту тэлекампаніі ў Менску, – пра гэта гаворыцца ў камэнтары прадстаўніка расейскага МЗС Аляксандра Якавенкі. Напярэдадні Міністэрства замежных справаў Беларусі паінфармавала пра закрыцьцё карпункту тэлеканалу “Россия” ў адказ на неаб’ектыўнае, на думку афіцыйнага Менску, асьвятленьне журналістам Дзьмітрыем Пятровым апазыцыйнай акцыі 21 ліпеня. Паводле ацэнак карэспандэнта тэлеканалу, у акцыі ўзялі ўдзел ад дзьвюх да пяці тысяч чалавек. Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў заявіў, што тым самым колькасьць удзельнікаў акцыі была завышаная.
XS
SM
MD
LG