Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР не адмаўляецца ад ядзернай праграмы


ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя адхіліла прапанову Злучаных Штатаў пайсьці за прыкладам Лібіі й адмовіцца ад праграмы стварэньня ядзернай зброі ў абмен на нармалізацыю дачыненьняў. Пхэньян паўтарыў, што гатовы замарозіць ядзерную праграму, але толькі пры ўмове, што Вашынгтон адменіць эканамічныя санкцыі, дапаможа ў галіне разьвіцьця энэргетыкі й ня будзе трактаваць КНДР як спонсара тэрарызму.
XS
SM
MD
LG