Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хваляваньні ў паласе Газы


РАМАЛА. У паласе Газы не спыняюцца хваляваньні. Сёньня раніцаю быў учынены напад на адно з аддзяленьняў паліцыі – будынак цалкам спалены. У горадзе Хан Юніс узброеная група захапіла будынак мясцовай адміністрацыі. Група дамагаецца аднаўленьня на працы 50 чалавек, звольненых з палестынскіх службаў бясьпекі. Хваляваньні ў паласе Газы не перасьціхаюць ужо два тыдні – мясцовыя групоўкі пратэстуюць супраць карупцыі ва ўрадзе Палестынскай аўтаноміі.
XS
SM
MD
LG