Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зарэгістравана 15 кандыдатаў на прэзыдэнта


Кіеў. Пятнаццаць чалавек зарэгістраваныя ў якасьці кандыдатаў на асаду Прэзыдэнта Украіны. Цэнтральная выбарчая камісія дазволіла ўдзел у выбарах дэпутату Вярхоўнай рады, лідэру Хрысьціянска-лібэральнай партыі, бізнэсоўцу Леаніду Чарнавецкаму. Сярод тых, хто зарэгістраваны раней – лідэр арганізацыі Украінскіх нацыяналістаў Раман Козак, кіраўнік партыі Народны Рух Украіны за адзінства Багдан Бойка, старшыня прагрэсіўнай сацпартыі Натальля Ветрэнка, лідэр камуністаў Пётр Сымоненка. На думку назіральнікаў, асноўная барацьба разгарнецца паміж цяперашнім прэм’ерам Віктарам Януковічам і экс-прэм’ерам, лідэрам блёку “Наша Украіна” Віктарам Юшчанкам. Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне прызначаныя на 31 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG