Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла ваенны бюджэт – 416 мільярдаў даляраў


Вашынгтон. Палата прадстаўнікоў ЗША большасьцю галасоў ухваліла законапраект аб выдатках на абарону – у памеры 416 мільярдаў даляраў. Зь іх 25 мільярдаў пойдзе на фінансаваньне вайсковых апэрацыяў у Іраку і Аўганістане. Законапраект аднадушна ўхвалены сэнатам, і цяпер яго павінен падпісаць прэзыдэнт Джордж Буш. Учора Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала кіраўніцтва Беларусі забясьпечыць дэмакратычны, празрысты і справядлівы выбарчы працэс на парлямэнцкіх выбарах 17 кастрычніка. Больш падрабязна пра гэтую рэзалюцыю – у нашай далейшай праграме.
XS
SM
MD
LG