Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэн Джон Шымкус: Беларусь павінна браць прыклад зь Літвы і паўночнаэўрапейскіх краінаў


Аляксей Знаткевіч, Прага Прыняцьцё рэзалюцыі №652 па Беларусі пракамэнтаваў Радыё Свабода кангрэсмэн літоўскага паходжаньня Джон Шымкус, які быў адным зь ініцыятараў гэтай рэзалюцыі.

(Шымкус: ) “Мы хочам паказаць беларускаму ўраду, што мы не забываемся пра гэтае пытаньне, што мы зацікаўленыя ў свабодных і дэмакратычных выбарах і што мы назіраем за выбарчым працэсам. Мы заўсёды спадзяемся, што ўрады будуць рухацца да дэмакратычных інстытутаў і дазволяць свабодныя і справядлівыя выбары. Мы па-ранейшаму спадзяемся, што перамогуць больш узважаныя падыходы. Свабодныя і справядлівыя выбары адпавядаюць інтарэсам беларускага народу”.

У адрозьненьне ад шмат якіх папярэдніх рэзалюцыяў, у цяперашняй няма згадкі пра ўплыў Расеі, як адну з магчымых крыніц дэмакратызацыі Беларусі. У рэзалюцыі ёсьць заклік да паўночнаэўрапейскіх, у прыватнасьці балтыйскіх дзяржаваў, аказаць дапамогу грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Вось як гэта тлумачыць кангрэсмэн Шымкус.

(Шымкус: ) “Мы спадзяемся, што ўрад Расеі дапаможа нам ва ўплыве для правядзеньня ў Беларусі свабодных выбараў. Але пры гэтым нас вельмі натхняе удзел паўночнаэўрапейскіх краінаў, асабліва Літвы, Эстоніі й Латвіі, якія працягваюць прагрэс у пытаньнях дэмакратыі і свабоды. Іх эканомікі працягваюць расьці высокім тэмпам. Напрыклад, Літва – суседка Беларусі, і абедзьве краіны выйграюць ад свабодных і справядлівых выбараў, больш адкрытых межаў і ўзаемнага даверу. Таму мы глядзім на паўночнаэўрапейцаў, якія, на маю думку, паказалі цудоўныя лідэрскія якасьці ў зьменах, што адбыліся ў былых паняволеных народах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG