Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная ліга правоў чалавека напісала адкрыты ліст Лукашэнку


Міжнародная ліга правоў чалавека з нагоды падзеяў 21 ліпеня зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. У лісьце выказваецца абурэньне апошняй атакай на свабоду сходаў і свабоду слова ў Беларусі. Ліга выказвае пратэст з нагоды разгону мірнай дэманстрацыі і арышту больш як 50 чалавек, сярод якіх шмат актывістаў і вядомых людзей. Ліга таксама занепакоенай спробай беларускага Міністэрства ўнутраных справаў дыскрэдытаваць расейскага журналіста Дзьмітрыя Пятрова, які паведаміў пра рэальную колькасьць удзельнікаў мітынгу. Міжнародная ліга правоў чалавека заклікае Аляксандра Лукашэнку спыніць падаўленьне грамадзянскай супольнасьці і свабоды слова. “Мы настойваем”, – гаворыцца ў адкрытым лісьце да Аляксандра Лукашэнкі, – “каб вы і беларускія ўлады паважалі фундамэнтальныя правы беларускіх грамадзянаў”.
XS
SM
MD
LG