Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Непаўналетні ўдзельнік акцыі 21 ліпеня шпіталізаваны з разрывам касы


Як паведамляе прэсавы сакратар моладзевага руху "Зубр", непаўналетні актывіст "Зубра", затрыманы й зьбіты 21 ліпеня, шпіталізаваны ў 1-е траўматалягічнае аддзяленьне бальніцы хуткай дапамогі ў Менску. 17-гадовы Міхаіл Аўдзееў быў затрыманы 21 ліпеня на плошчы Якуба Коласа і жорстка зьбіты. Учора лекары зафіксавалі ў яго пералом некалькіх рэбраў і разрыў касы (рас. селезёнки), што ў некаторых выпадках можа скончыцца фатальна. Міхаіла Аўдзеева чакае апэрацыя.
XS
SM
MD
LG