Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ЗША заклікала ўрад Беларусі правесьці дэмакратычныя, празрыстыя і справядлівыя выбары


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША аднагалосна прагаласавала за рэзалюцыю №652, што заклікае ўрад Беларусі забясьпечыць дэмакратычны, празрысты і справядлівы выбарчы працэс на парлямэнцкіх выбарах 17 кастрычніка. Цікавая акалічнасьць: рэзалюцыя заклікае балтыйскія і скандынаўскія краіны падтрымліваць беларускую дэмакратыю, а Расея ўвогуле не згадваецца.

Ініцыятарам рэзалюцыі выступіў кангрэсмэн Даглас Бэройтэр ад штата Нэбраска, яшчэ 16 іншых кангрэсмэнаў падпісаліся пад рэзалюцыяй. У часе абмеркаваньня рэзалюцыі прадстаўнік ад штату Каліфорнія Том Лэнтас запатрабаваў электроннае галасаваньне. Вынікам было аднагалоснае прыняцьце рэзалюцыі – 412 кангрэсмэнаў прагаласавалі “за”.

У рэзалюцыі падкрэсьліваецца, што ўмовай інтэграцыі Беларусі ў супольнасьць заходніх нацыяў ёсьць усталяваньне дэмакратычнай палітычнай сыстэмы.

Найбольш цікавым выглядае восьмы пункт рэзалюцыі, які заклікае міжнародную супольнасьць, і ў прыватнасьці Літву ды іншыя балтыйскія і скандынаўскія краіны, працягваць падтрымку беларускім недзяржаўным арганізацыям. Бадай, упершыню дакумэнт Кангрэсу, які разглядае беларускую сытуацыю, ня ўтрымлівае спасылак на Расею, а непасрэдна зьвязвае ўзаемадачыненьні дэмакратычных сіл у Беларусі з паўночнай Эўропай.

Гл. таксама • Кангрэсмэн Джон Шымкус: Беларусь павінна браць прыклад зь Літвы і паўночнаэўрапейскіх краінаў • Поўны тэкст рэзалюцыі ў перакладзе на беларускую мову
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG