Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турцыя: 36 ахвяраў чыгуначнай катастрофы


АНКАРА. У Турцыі ня менш за 36 чалавек загінулі й каля 60 былі параненыя ў выніку чыгуначнай катастрофы. Экспрэс “Анкара – Стамбул” сышоў з рэек у правінцыі Сакарыя. Чатыры вагоны перакуліліся. Прычыны трагедыі высьвятляюцца. Хуткасны цягнік, які зьвязвае Анкару й Стамбул, пачаў курсаваць у мінулым месяцы. Некаторыя экспэрты лічаць, што чыгуначная інфраструктура Турцыі яшчэ не падыходзіць для такога тыпу цягнікоў.
XS
SM
MD
LG