Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня адбудзецца цырымонія паўторнага адкрыцьця Старога мосту ў Босьніі-Герцагавіне


МОСТАР. Сёньня адбудзецца цырымонія паўторнага адкрыцьця Старога мосту ў Босьніі-Герцагавіне. У ёй возьмуць удзел дэлегацыі з больш чым 50 краінаў сьвету. Мост праз раку Нерэтва быў пабудаваны ў 1566 годзе ў пару Асманскай імпэрыі, падчас басьнійскіх войнаў ў 1993 годзе ён быў разбураны. Аднаўленьне мосту каштавала амаль 15 мільёнаў даляраў. Сродкі на адбудову ахвяравалі Італія, Турцыя, ЗША, Нідэрлянды, Харватыя ды шэраг міжнародных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG