Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет разглядае прапанову накіраваць у Ірак узброеныя сілы для абароны пэрсаналу ААН


КАІР. Прэм’ер-міністар часовага ўраду Іраку Іяд Аляўі заклікаў Эгіпет накіраваць у Ірак узброеныя сілы для абароны пэрсаналу ААН. Аляўі зрабіў гэтую заяву пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам. Аляўі таксама паведаміў, што Ірак заклікаў і іншых арабскіх і мусульманскіх лідэраў паслаць свае сілы ў Ірак. Прадстаўнік прэзыдэнту Эгіпту Маджэт Абдэль Фатах заявіў што Эгіпет “хоча дапамагчы”, аднак спачатку хоча ўпэўніцца ў тым, што ўлады Іраку будуць здольныя самастойна кантраляваць сытуацыю ў краіне.
XS
SM
MD
LG