Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вылучылі праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН аб увядзеньні санкцыяў супраць Судану


НЬЮ-ЁРК. ЗША вылучылі праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, у якім разглядаецца магчымасьць увядзеньня санкцыяў супраць Судану, калі ўлады гэтай краіны ня зробяць захадаў супраць арабскіх байцоў, адказных за гвалт у правінцыі Дарфур. Пасьля перамоваў з генэральным сакратаром ААН Кофі Ананам дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што міжнародная супольнасьць павінна аб’яднацца, каб дапамагчы людзям у Дарфуры. Паўэл адкінуў абвінавачаньні кіраўніка МЗС Судану Мустафы Асмана Ісмаіла ва ўмяшаньні ЗША й Вялікабрытаніі ў крызісную сытуацыю. Ахвярамі канфлікту ў Дарфуры сталі ўжо каля 30 тысяч чалавек, а больш за мільён былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG