Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cёньня працягнецца судовы працэс у справе Міхаіла Хадаркоўскага й Платона Лебедзева


МАСКВА. У Мяшчанскім судзе расейскай сталіцы сёньня працягнецца судовы працэс у справе Міхаіла Хадаркоўскага й Платона Лебедзева. Дзяржаўны абвінаваўца працягне чытаньне абвінаваўчых матэрыялаў. Абарона мае намер выступіць з шэрагам хадайніцтваў. Учора нафтавая кампанія «ЮКАС» заявіла, што аб’явіць сябе банкрутам, калі яе нафтаздабыўчае прадпрыемства "Юганскнефтегаз" будзе прададзенае наўзамен за пагашэньне падатковага доўгу. Арбітражны суд Масквы прызначыў на 25 жніўня разгляд пазову «ЮКАСу» да міністэрства падаткаў і збораў. Кампанія аспрэчвае рашэньне аб спагнаньні зь яе амаль 100 мільярдаў рублёў падатковага доўгу за 2000 год.
XS
SM
MD
LG