Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Microsoft абяцае ўключыць спэлчэкер беларускай мовы ў тэкставы рэдактар Microsoft Word


Кампанія Microsoft паабяцала ўключыць беларускую мову ў стандартны набор моваў, якія падтрымліваюцца ў тэкставым рэдактары Microsoft Word. Пра гэта паведаміў Сяргей Кручкоў, намесьнік старшыні Таварыства беларускай мовы: "Раней яны казалі, што гэта не мэтазгодна, але цяпер пагадзіліся з намі. Беларуская мова ўвойдзе ў стандартны набор, куды кампанія ўключыла каля 30 моваў сьвету".

Распрацаваная з ініцыятывы ТБМ праграма праверкі артаграфіі беларускае мовы "Літара 1.0" ёсьць найвялікшым электронным слоўнікам беларускае мовы ў сьвеце. Унікальнасьць "Літары" яшчэ і ў тым, што яна падтрымлівае і афіцыйную, і клясычную традыцыі правапісу. У слоўнік уключана больш за два мільёны словаформаў для кожнага варыянту правапісу. Ёсьць магчымасьць аўтаматычнай канвэртацыі тэкстаў з афіцыйнага правапісу ў клясычны й наадварот.

Вінцук Вячорка, адзін з навуковых кансультантаў праекту ў пытаньнях клясычнага правапісу, так пракамэнтаваў гэтую навіну:

"Рашэньне Microsoft для нашае мовы надзвычай важнае. Яно азначае, што беларуская мова як нармальная й самадастатковая будзе абслугоўвацца асноўным тэкставым рэдактарам. Адгэтуль тэхнічныя праблемы не стаяць на перашкодзе ўжываньня беларускае мовы ва ўсіх сфэрах жыцьця. Шкада толькі, што дзеля гэтага нічагуткі не зрабіла цяперашняя беларуская дзяржава. Усе суседнія дзяржавы фінансуюць такія праекты й лябіруюць іх на міжнароднай арэне, бо разьвітая нацыянальная мова – адзін з падмуркаў сувэрэнітэту і міжнароднага аўтарытэту краіны".

(Паводле рассылкі Партыі БНФ і артыкулу ў газэце "Компьютерные вести" №28, 2004).

Гл. таксама • Упершыню выйшаў спэлчэкер беларускай мовы для Microsoft Word
XS
SM
MD
LG