Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША абвешчаныя вынікі лятарэі “Грынкард” на 2005 год: зялёную картку выйгралі амаль тысяча беларусаў


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Кожны год ЗША разыгрываюць у лятарэю 50 тысяч візаў, якія даюць права на пастаяннае пражываньне ў Злучаных Штатах. Удзельнічаць у лятарэі могуць толькі асобы з краінаў, якія не даюць істотнага колькаснага прытоку імігрантаў у Амэрыку. У ліку такіх краін і Беларусь. Тым часам грамадзяне Расеі, Кітая, Мэксыкі, ды некаторых іншых у лятарэі браць удзелу ня маюць права.

Візавы цэнтар у Кентукі атрымаў з усяго сьвету блізу 10 мільёнаў заяваў на 2005. Зь іх толькі 100 тысяч былі абраныя і зарэгістраваныя для далейшага разгляду.

Гэтым асобам зараз паведамляюць пра далейшую працэдуру атрыманьня візы “Зялёная картка”. Заява на атрыманьне візы мусіць быць складзеная тэрмінова, таму што са 100 тысяч толькі першыя 50 атрымаюць жаданае права пастаяннага пражываньня ў ЗША. Тыя, хто не атрымае візы да 30 верасьня страчваюць права на яе атрыманьне празь сёлетнюю лятарэю. Яны, а таксама тыя, хто не атрымаў аніякага паведамленьня з іміграцыйнага цэнтру могуць удзельнічаць у чарговай лятарэі 2006.

Беларускім грамадзянам сёлета выдзелена 925 візаў. Гэта лічба – ў дзясятцы самых высокіх у Эўропе. Большая колькасьць візаў выдзеленая толькі Польшчы, Украіне, Баўгарыі, Альбаніі, Румыніі, Нямеччыне ды Летуве.
XS
SM
MD
LG