Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кангрэс ЗША абмяркоўвае рэзалюцыю па Беларусі


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адбудзецца галасаваньне па праекце рэзалюцыі кангрэсмэна Бэрутэра, якая заклікае беларускі ўрад правесьці свабодныя і празрыстыя парлямэнцкія выбары. 21 ліпеня праект ужо быў абмеркаваны ў ніжняй палаце Кангрэсу. Выступілі кангрэсмэны Джым Ліч ад штату Аёва, Том Лэнтас ад штату Каліфорнія і Джон Шымкус ад штату Ілінойс. Было вырашана вынесьці праект рэзалюцыі па Беларусі на галасаваньне ў Палаце Прадстаўнікоў сёньня, 22 ліпеня.
XS
SM
MD
LG