Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Кеніі заклікаў усіх сваіх грамадзянаў у Іраку неадкладна пакінуць краіну


НАЙРОБІ. Урад Кеніі заклікаў усіх сваіх грамадзянаў у Іраку неадкладна пакінуць краіну і зьвярнуўся да паўстанцаў з заклікам вызваліць трох грамадзянаў Кеніі. Баевікі, якія захапілі трох кенійцаў, трох індыйцаў і аднаго эгіпцяніна, пагражаюць пакараць іх сьмерцю, калі іх працадаўца – Кувэйцкая транспартная камапнія – ня спыніць сваёй дзейнасьці ў Іраку. Кампанія ўжо заявіла, што зробіць усё неабходнае, каб забясьпечыць выпуск на волю сваіх супрацоўнікаў. Афіцыйныя прадстаўнікі Індыі і Эгіпту пацьвердзілі сёньня, што яны працуюць над вызваленьнем грамадзянаў сваіх краінаў. Баевікі патрабуюць таксама, каб Індыя, Кенія і Эгіпет вывелі зь Іраку ўсіх сваіх грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG