Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляўі заклікаў Эгіпет накіраваць у Ірак узброеныя сілы


КАІР. Часовы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі заклікаў сёньня Эгіпет накіраваць у Ірак узброеныя сілы для абароны пэрсаналу ААН. Аляўі зрабіў гэтую заяву пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам. Аляўі таксама паведаміў, што Ірак заклікаў таксама і іншых арабскіх і мусульманскіх лідэраў паслаць свае сілы ў Ірак.

(Аляўі: ) “Мы папрасілі Эгіпет дапамагчы нам у гэтай справе, і пры падтрымцы іншых арабскіх і музульманскіх лідэраў, гэта можа дапамагчы нам абараніць місію ААН. Прысутнасьць такіх сілаў у Іраку важная і неабходная”.

Аляўі паведаміў таксама, што Генэральны сакратар ААН Кофі Анан абмеркаваў з Хосьні Мубаракам пасылку эгіпецкіх сілаў ў Ірак падчас учорашняй тэлефоннай размовы. Раней Кофі Анан заяўляў, што без належнай абароны пэрсанал Аб’яднаных Нацыяў у Іраку ня зможа нармальна правесьці выбары, падрыхтаваць праект канстытуцыі і аднавіць краіну.
XS
SM
MD
LG