Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таварыства беларускай мовы ў Горадні выселяць на вуліцу


Сёньня калегія Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суду пацьвердзіла папярэдняе рашэньне гэтага суду: выселіць з арэндаваных памяшканьняў гарадзкую арганізацыю ТБМ і грамадзкае аб’яднаньне “Бацькаўшчына”. Кіраўніком абодвух зьяўляецца Мікола Маркевіч, які лічыць гэтае рашэньне неправасудным.

30 чэрвеня суд пастанавіў выселіць гэтыя дзьве грамадзкія арганізацыі нібыта таму, што яны без дазволу арэндадаўцы дазволілі працаваць у сябе рэдакцыі газэты “День”. Пазоў падавала жыльлёвае рамонтна-эксплюатацыйнае прадпрыемства Ленінскага раёну Горадні. Газэта “День”, дарэчы, не выходзіць зь першай паловы чэрвеня.
XS
SM
MD
LG