Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія, якая расьсьледуе тэракты 11 верасьня 2001 году, абнародуе канчатковае заключэньне


ВАШЫНГТОН. Афіцыйная амэрыканская камісія, якая расьсьледуе абставіны тэрактаў 11 верасьня 2001 году, сёньня абнародуе канчатковае заключэньне. Чакаецца, што ў ім будуць прааналізаваны хібы ў сыстэме нацыянальнай бясьпекі ў часе кіраваньня Біла Клінтана і Джорджа Буша, у выніку якіх тэрарысты “Аль-Кайды” 11 верасьня 2001 году ажыцьцявілі тэракты, тады загінулі каля 3 тысячаў чалавек. Як чакаецца, у справаздачы будзе ўтрымлівацца крытыка ФБР і ЦРУ, якія ня здолелі сваечасова раскрыць пляны нападаў. Гэтаксама, як паведамляецца ў справаздачы, тэрарысты пасьля навучаньня ў Аўганістане пэўны час мелі прытулак у Іране. Аднак Белы Дом сьцьвярджае, што няма ніякіх сьведчаньняў пра тое, што Іран папярэдне ведаў пра плянуемыя тэракты.
XS
SM
MD
LG