Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ААН Кофі Анан -- пра сытуацыю ў Судане


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што Судан робіць недастаткова для абароны жыхароў правінцы Дарфур, дзе, як мяркуюць назіральнікі, ўчыняюцца сур’ёзныя злачынствы. Паводле словаў Кофі Анана, сьвет ня можа бязьдзейнічаць, калі хартумскія ўлады не выконваюць абяцаньня раззбраіць праўрадавыя адзелы. Менавіта іх абвінавачваюць ў забойстве некалькіх тысячаў жыхароў краіны неарабскага паходжаньня. Свае дамы ў Дарфуры былі вымушаныя пакінуць болей за мільён чалавек. Цяпер гэтыя людзі знаходзяцца ў лягерах уцекачоў, дзе так мала харчаваньня, што людзі паміраюць з голаду. Рада Бясьпекі ААН ўжо разглядае праект рэзалюцыі аб увядзеньні санкцый супраць уладаў Судану, калі гвалт будзе працягвацца.
XS
SM
MD
LG