Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія плыўцы трэніруюцца ў Славеніі, а НАК рыхтуе кнігу “Алімпійская краіна Беларусь”


Уладзімер Глод, Менск Новы выпуск перадачы “Алімпійская мазаіка”.

"Алімпійская краіна Беларусь" – такі рабочы назоў мае кніга, якую Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі мяркуе выдаць праз паўтара месяца пасьля заканчэньня афінскай Алімпіяды. Першая частка новага выданьня будзе ўяўляць сабою апэратыўны фотарэпартаж з алімпійскіх арэн Грэцыі. Але самай адметнай рысай кнігі стане разьдзел "Легенды беларускага спорту", у якім прадстаўлены нарысы пра ўсіх алімпійцах-чэмпіёнах зь Беларусі.

***

Алімпійская каманда плыўцоў Беларусі накіравалася ў Славенію. Менавіта тут яна будзе рыхтавацца да алімпійскіх стартаў. А ў Афіны дзевяць беларускіх плыўцоў і тры трэнэры прыедуць 7 жніўня, роўна за тыдзень да першых стартаў у алімпійскім басэйне. Найбольшыя надзеі каманда плыўцоў зьвязвае з Аленай Попчанкай.

***

Ці здолеюць беларускія весьляры ў байдарках і каноэ падтрымаць славутыя традыцыі алімпійскіх чэмпіёнаў Сяргея Макарэнкі, Леаніда Гэйштара, Уладзімера Парфяновіча? На гэтае пытаньне пакуль не бярэцца дакладна адказаць ніхто. Але ўжо вядома, што ў Афіны ад''яжджаюць 9 весьляроў – дзьве жанчыны і сем мужчын. Цікава, што ў Грэцыі іх супернікамі сярод іншых будуць і весьляры зь Індыі і Кітаю – краін, дзе яшчэ нядаўна ў якасьці трэнэра працаваў Сяргей Макарэнка.
XS
SM
MD
LG